Ніва № 13 (2915), 25 сакавік 2012 г.

Дыплом па Сцяпану Копе

Міра ЛУКША

Пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Аляксандра Баршчэўскага ў Варшаўскім універсітэце, на Факультэце прыкладной лінгвістыкі, у Кафедры беларусістыкі магістарскую працу Сцяпан Копа — сучасны калекцыянер і даследчык беларускага фальклору Усходняй Беласточчыны абараніла ў 2011 годзе Магдаліна Парэмбская-Рыбак з Мінска-Мазавецкага. Да працы далучаны фатаграфіі фальклорных калектываў з Беласточчыны і карты мясцовасцей. Мэта працы — ахарактарызаваць ролю народнай культуры і спроба прадставіць на гэтай аснове сучаснага даследчыка беларускага фальклору і аніматара культуры Сцяпана Копу, вядомага і заслужанага дзеяча культуры. Першая частка працы прысвечана агульным разважанням пра месца і праблемы народнай культуры, фальклору, традыцыйнай песні ў сучасным свеце ў кантэксце дзейнасці Сцяпана Копы.

Зборы і запісы беларускіх песень — найважнейшы аспект працы С. Копы, таму што з’яўляюцца элементам ўвекавечання народнай культуры, якая ад шмат гадоў памалу занікае, — разважае маладая даследчыца. — Сцяпан Копа як музыка і фалькларыст асаблівай цікавасцю ахапіў народную музыку і песні беларускага люду як скарбніцу ведаў аб жыцці і культуры жыхароў гэтага рэгіёна. Яго музычная адукацыя папярэдзіла выхаванне ў асяроддзі, якому песні неадменна спадарожнічалі ў штодзённым жыцці. Сцяпан Копа вырашыў сваім стараннем выратаваць ад забыцця хаця б сціплую частку неацэнных песень, якія яшчэ жывуць сярод вяскоўцаў на Беласточчыне. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF