Ніва № 08 (2910), 19 лютага 2012 г.

З Гродзеншчынай у сэрцы

Іаанна ЧАБАН

Па ініцыятыве вядомага гродзенскага гісторыка доктара Віталя Карнелюка, у канцы студзеня 2012 года дуэт „Зараніца” з’ездзіў у Гродзенскую гімназію н-р 1 імя акадэміка Я. Ф. Карскага, каб прыняць актыўны ўдзел у штогоду арганізаваных творчых „Дэкадах Я. Ф. Карскага”. У гонар славутага навукоўца, заснавальніка беларускага мовазнаўства, ладзяцца тут сустрэчы з людзьмі, звязанымі з беларускай культурай. Адбываюцца, між іншым, літаратурна-музычыня вечарыны, экскурсіі, інтэлектуальныя віктарыны. Кожны год у рамках дэкады ўрачыста ўзнагароджваюць лепшых адзінаццацікласнікаў спецяльнай стыпендыяй, якая сёлета была надзвычай высокая, што, вядома, выклікала вялікую радасць сярод узнагароджаных.

Нягледзячы на сапраўды сібірскае надвор’е, спадар Віталь паклапаціўся, каб сустрэць нас на гродзенскім чыгуначным вакзале. На яго радым сустрэчы твары можна было дашукацца першай ступені абмаражэння; што горш, едучы сюды яго машына забаставала на самай сярэдзіне вялікагарадской шашы, таму прыйшлося няшчаснаму перасесціся ў таксі. На гэтым самым таксі мы ўсе адправіліся спяшра ў выгадны гатэль, а пасля хутка ў гімназію. Пасля кароткага прывітання з гаспадарамі школы, спадар Віталь завёў нас у самае ганаровае месца, а менавіта адкрыў тайны школьнага музея Яўхіма Фёдаравіча Карскага.

На месцы чакалі нас ужо дзве дзяжурныя гімназісткі. Аказваецца, вучні не толькі ўдзельнічаюць у навуковых экспедыцыях, збіраючы новыя інфармацыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF