Ніва № 02 (2904), 8 cтудзеня 2012 г.

Праваслаўны святар Павел Лысуха

Сяргей ЧЫГРЫН

Праваслаўны святар протаіерэй Павел Лысуха (1892-1954) 27 гадоў адслужыў у Свята-Мікалаеўскім кафедральным саборы ў Беластоку. Я вырашыў сёння згадаць пра гэтага чалавека, беларуса, майго земляка са Слонімшчыны. Тым болей, што большую частку свайго нядоўгага жыцця ён пражыў на Беласточчыне.

Напісаць мне пра Паўла Лысуху прапаноўваў пры жыцці беларускі праваслаўны дзеяч на эміграцыі Барыс Данілюк (1923-2011). Спадар Данілюк пісаў, каб я абавязкова сабраў звесткі і напісаў артыкул пра Паўла Лысуху. У адным са сваіх лістоў Барыс Данілюк паведамляў, што Павел Лысуха меў братоў Мікалая, Серафіма, Аркадзя і сястру Тэклю. „Тэкля была замужам за маім дзядзькам Пракопам з вёскі Сурынка Слонімскага павета. Наймалодшы брат Аркадзь быў кульгавы, але падвучыўся царкоўным спевам і ў 1930-х гадах аж да вайны быў дзякам ва ўніяцкай місіі ў Альбярціне пад Слонімам. Жонка айца Паўла паходзіла, здаецца, з Жыровічаў. У 1930 годзе, калі мы жылі ў вёсцы Шчара на Слонімшчыне, яны прыязджалі нас адведваць. Пра лёс іншых братоў Паўла Лысухі і іх сем’і нічога не ведаю”, — пісаў Барыс Данілюк.

І вось я пачаў пошукі. Спачатку завітаў на радзіму Паўла Лысухі — у вёску Сурынка Слонімскага раёна. Звярнуўся да настаяцеля храма святога прарока Ільі ў вёсцы Сурынка айца Генадзя Логіна. Айцец Генадзь паабяцаў дапамагчы, бо ён чуў пра Паўла Лысуху, а ў вёсцы Сурынка амаль палова яе жыхароў маюць прозвішча Лысуха. І праўда, праз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF