Ніва № 52 (2902), 25 cнежня 2011 г.

2011 год (ч.II)

Васіль САКОЎСКІ

Найбліжэйшымі нашымі ўсходнімі суседзямі з’яўляюцца Літва, Беларусь, Украіна і часткова Расія. Пра Літву ў Польшчы ў 2011 годзе можна было пачуць больш кепскага, чым добрага. Гэтыя ўпартыя літоўцы ніяк не хочуць згадзіцца пісаць прозвішчы літоўскіх палякаў паводле польскага гучання і польскіх граматычных правіл і надалей іх пішуць на літоўскі смешны манер. А таксама абмяжоўваюць польскае школьніцтва ў Літве. Пры гэтай нагодзе часта было можна пачуць злыя папрокі і ў наш беларускі бок. Маўляў, гляньце як у Польшчы проста працвітаюць беларускія школы, а там проста нішчаць польскія школы. Пры гэтым публічна выражаліся шчырыя пажаданні, што можа нарэшце і нашы ўлады пойдуць па розум у галаву і пачнуць так паступаць з беларускімі школамі ў Польшчы, як літоўскія ўлады з польскім школамі. І, канешне ж, нам, польскім беларусам, было вельмі крыўдна слухаць такое. Мы, лаяльныя і паслухмяныя грамадзяне Польшчы, на такое не заслужылі, а тыя, якія выражаюць пра беларускае школьніцтва ў Польшчы такія погляды, проста не ведаюць аб чым гавораць.

Хачу выразна тут сказаць нашым нядобразычліўцам, што ў Польшчы беларускіх школ няма. Ёсць толькі школы з дадатковым навучаннем беларускай мовы. Гэта стопрацэнтныя польскія школы з дадатковым навучаннем беларускай мовы і літаратуры ды артыстычныя часткі ў іх узбагачаныя нацыянальнымі і мясцовымі традыцыйнымі элементамі. Так што пры стопрацэнтнай польскасці ў гэтых школах набярэцца яшчэ не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF