Ніва № 52 (2902), 25 cнежня 2011 г.

Ганарыцца спадчынай

Ганна КАНДРАЦЮК

Пра адраджэнне беларускай мовы ў школе ў Белавежы пачула я ад знаёмай у час прыватнай бяседы. Весткі не пацвярджалі навіны на сайце школы. Я пазваніла нашай карэспандэнтцы Эве Вашчынскай, каб ад яе пачуць не менш сенсацыйную вестку. Аказалася, што ўрокі ідуць ужо тры месяцы, з верасня. І вядзе іх не хто іншы, толькі мая субяседніца.

— Нешта ў канспірацыі вы ўсё арганізавалі... — пачала я.

— Ведаеце, пакуль у нас няма яшчэ чым пахваліцца, — пачуўся сціплы адказ.

Маю заўвагу пра канспірацыю наклікалі нядаўнія перашкоды ў арганізацыі навучання ў Крынках, дзе спробы ўвядзення мовы закончыліся ксенафабічнай разборкай і паразай.

Мы адразу дамовіліся на сустрэчу, каб на месцы пагаварыць пра складанасці і шырэй асветліць, што тут казаць, цудоўную з’яву.

* * *

Раман Бугвін, намеснік дырэктара школы, быў рады, што іх школай цікавіцца беларуская прэса. Чаму шырэй не асвятлялі прысутнасці беларускай мовы ў школе?

— Мы яшчэ не ведаем што з гэтага атрымаецца, — кажа, — ці прыжывецца яна ў Белавежы. Пачатак нас задавальняе. З маіх назіранняў відаць, што вучні ахвотна прыходзяць на ўрокі да спадарыні Эвы.

На месцы аказалася, што прапанова адраджэння мовы выйшла ад саміх настаўнікаў.

— Многія нашыя выпускнікі паступаюць у гайнаўскі беларускі ліцэй, — адзначае мой субяседнік. — Мы падумалі, каб выйсці ім насустрач, каб паступаючы ў ліцэй яны мелі ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF