Ніва № 51 (2901), 18 cнежня 2011 г.

Мельнік за трыдзевяць дарог

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Не ўдалося мне даехаць у Мельнік на аўтобусе, тады рашыў я падарожжа ў старажытны горад адбыць па чыгунцы, значыць, у поездзе. Нехта бывалы ў мельніцкай тапаграфіі здзівіцца, як гэта можна дабірацца ў Мельнік на поездзе, калі ў даўні горад чыгунка не пракладзена. Але асоба, бывалая ў згаданай тапаграфіі, таксама павінна прыйсці да вываду, што тамашняя чыгунка пракладзена па зусім не гарадской тэрыторыі, што яна пракладзена так, каб тамашнія гарады абыходзіць як найдалейшым кругам. Пракладзеная ў 1906 годзе чыгунка з Ваўкавыска ў Седльцы пайшла здалёк не толькі ад Мельніка, але і ад іншых большых мясцовасцей — Свіслачы, Сямятыч, Лосіц і іншых.

З чаго ўзялося такое ўхілянне чыгункі ад гарадоў? Цэцылія Ляшчынская і Анджэй Язерскі ў кнізе „Historia gospodarcza Polski” так пішуць пра гэта: „Za czasów Mikołaja I rząd nie tylko nie popierał, ale przeciwdziałał budownictwu kolejowemu. Jego minister finansów Jegor Kankrin miał stwierdzić że „koleje wzmagają skłonność do niepotrzebnego włóczenia się ludności z miejsca na miejsce i tak już w wieku naszym zbyt nadmiernego”. Dopiero po śmierci Mikołaja I doszło do ich rozbudowy. Głównym czynnikiem który na to wpłynął była przegrana przez Rosję wojna krymska z Turcją i jej aliantami Francją i Anglią. Okazało się bowiem, że słabym punktem armii rosyjskiej było jej zaopatrzenie w materiał wojenny”. „O gwałtownym rozwoju kolei (do 1860 r. długość linii kolejowych w (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF