Ніва № 50 (2900), 11 cнежня 2011 г.

Сцяпан Копа — лаўрэат

Міры ЛУКШЫ

Сцяпан Копа, народжаны ў 1945 г. у Малінніках, выхаванец Бельскага беларускага ліцэя, выпускнік Вышэйшай педагагічнай школы ў Кельцах, музыка, фалькларыст, аніматар культуры, настаўнік, нястомны папулярызатар музычнай культуры сярод падляшскіх беларусаў, мае ўжо на сваім рахунку восем кніг пра родную песню — рэпертуарных зборнікаў беларускіх фальклорных калектываў — м.інш. зборніка песень „Мая зямля” (1991), калектываў з Дабрывады (1994), Тыневіч (1995), Арэшкава (2003), з’яўляецца таксама музычным рэдактарам выдання „Падляшскі спеўнік” (каля трохсот абрадавых і неабрадавых песень, з апрацаваным нотным запісам), „Песні Бельскай зямлі” (2006), „Хрысцінныя песні ўсходняй Беласточчыны” (2008) — разам больш за 1500 песень з нотнай апрацоўкай.

Неўзабаве з друку выйдзе зборнік „Песні Гарадоцкай зямлі”. У апошні час Сцяпан Копа збірае песні з Сакольшчыны і Дуброўшчыны ды Лукі. 34 гады быў музычным кіраўніком калектыву „Расспяваны Гарадок”, працаваў з іншымі беластоцкімі калектывамі і кабарэ. Будучы працаўніком Ваяводскага асяродка анімацыі культуры, шмат гадоў прысвяціў аказванню спецыялістычнай падтрымкі калектывам Беласточчыны. З 1978 года падарожнічае і спісвае народныя песні.

— Сцянапа Копу можна параўнаць з найбольшымі збіральнікамі песень, а каштоўнасць ягоных збораў — з працай Федароўскага, — лічыць прафесар Аляксандр Баршчэўскі, адзін з членаў Капітула ўзнагароды імя Вітальда Гулевіча, у якой у сёлетнім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF