Ніва № 48 (2898), 27 лістапада 2011 г.

На прыступках да пячоркі святога!

Ганна КАНДРАЦЮК

Звышгодны Іоў Пачаеўскі жыў сто адзін год і ўжо пры жыцці праславіўся многімі цудамі. Навочныя сведкі сцвярджалі, што ў яго прысутнасці рассвятлялася цемра, ззяла святло і спявалі нябесныя хары. Па сённяшні дзень ля яго святынь тоўпяцца масы пілігрымаў у надзеі на цуд аздараўлення. Ля яго гроба жагнаюцца нават паліцыянты, пастаўленыя пільнаваць парадку. Ад пачатку сваёй місіі святы, як вялікі інтэлектуал, у прыватнасці заядлы вораг Брэсцкай уніі, прыводзіў у задуменне сапернікаў. Дар божай ісціны ўмеў перадаць простымі ўчынкамі або словамі. З яго асобай часта спалучаюцца гумарыстычныя легенды, як тая пра злодзея, якога звышгодны злавіў за руку ў манастырскім гумне. Святы сам дапамог яму закінуць на плечы сноп збожжа. Калі ашаломлены злодзейчык дамагаўся паяснення, Іоў адказаў яму: За свой учынак сам будзеш адказваць на страшным судзе...

На прыступках да пячоры і святынь звышгоднага Іова нас з Д. сустрэла дзіўная нечаканасць. Паводле паслушніцы Любы, якая асабіста спрычынілася да здарэння, падзейнічаў тут бацюшка — такім ласкавым слоўцам называла яна звышгоднага Іова...

* * *

На галоўнай літургіі ў Свята-Троіцкім саборы, пабудаваным у месцы, дзе ў агні з’явілася Божая Маці, малілася каля трыццаці паломнікаў. Да гэтай пары месца явілася мне з морам народу, з бясконцымі чэргамі да цудадзейнай іконы, кіламетровай чаргой, каб пацалаваць залатую Ступку Божай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF