Ніва № 48 (2898), 27 лістапада 2011 г.
Не можам адмовіцца ад нашай мовыЗ бурмістрам Сухаволі Казімірам Марцішэлем гутарыць Уршуля Шубзда — Як выглядае Вашае супрацоўніцтва з Беларуссю? — На гэты час супрацоўнічаем з сельсаветам у Парэччы. Штогод запрашаем аркестр з мястэчка Парэчча ў Сухаволю на „Еўрапарад”. Гэтае мерапрыемства праводзіцца кожны год і, можна сказаць, што аркестр з Парэчча наш пастаянны ўдзельнік. Сам дырыжор аркестра Валерый Сак з’яўляецца вельмі цікавым чалавекам. Ён нават заснаваў музычную школу, а таксама стаў... ганаровым пажарнікам нашай гміны. Магу яшчэ сказаць, што аркестр з Беларусі, дзякуючы нашаму супрацоўніцтву, стаў больш еўрапейскім. Мы бачым яго развіццё. — Разумею, што супрацоўніцтва прыносіць Парэцкаму сельсавету карысці. А што яно дае Сухавольскай гміне? — Мы цешымся, што маем магчымасць пазнаёміцца з усходнімі суседзямі. Некалькі гадоў раней быў арганізаваны „Турнір гмін”. Мы атрымалі ад іх запрашэнне ў якасці ганаровых гасцей. Наша гміна была адзінай з Польшчы, якая атрымала прапанову ўдзельнічаць у такім мерапрыемстве (...) |