Ніва № 47 (2897), 20 лістапада 2011 г.

Як прыцягнуць турыстаў?

Аляксей МАРОЗ

У некаторых гмінах ужо ў дзевяностых гадах нашы гаспадары сталі адкрываць агратурыстычныя кватэры. Спачатку рабілі гэта ў Белавежскай і Нараўчанскай, а пасля ў Гайнаўскай і Дубіцкай гмінах. Перш за ўсё агракватэры ўзнікалі ў суседстве Белавежскай пушчы — галоўнага турыстычнага атракцыёна Беласточчыны. У летні перыяд, калі запаўняюцца белавежскія гатэлі, нават турысты з таўсцейшым кашальком рашаюцца пасяліцца ў агратурыстычных кватэрах як у самой Белавежы, так і ў наваколлі.

Белавежа карыстаецца сваёй маркай

Ужо ў міжваенны перыяд Белавежа, побач Беластока, была найбольш распазнавальнай мясцовасцю ў нашым рэгіёне як для айчынных, так і для замежных турыстаў, якіх цікавіла лясная прырода, жывёла, ці птушкі. У Белавежскай пушчы палявалі каралі, цары, князі. У пасляваенны перыяд прыязджалі сюды на паляванне партыйныя сакратары Польшчы, Савецкага Саюза і астатніх сацыялістычных дзяржаў. Зараз штораз мацней крытыкуецца забіванне лясной звярыны для прыемнасці і прапануецца ліквідаваць хворую траваедную звярыну шляхам павелічання ў лясах колькасці драпежнікаў. Вонкавым паляўнічым раяць памяняць стрэльбы на фотаапараты.

Пачынаючы з дзевяностых гадоў у Белавежы сталі перабудоўваць і ўзводзіць новыя якасныя гатэлі і пансіёны. Калі былі прыняты спрыяльныя агратурызму законы, у Белавежы стала паяўляцца штораз больш агратурыстычных кватэр. Тады іх уласнікі не мусілі ўжо весці складанай бухгалтэрыі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF