Ніва № 46 (2896), 13 лістапада 2011 г.

Белы конь і нелегальныя папяроскі (3)

Ганна КАНДРАЦЮК

Кажуць, найбольш спакушае ў святым месцы. Хоць набліжалася дзевяць гадзін вечара, у мястэчку Пачаеве, вядомым з за цудатворных ікон і святынь, панавалі яшчэ рух і гандлёвы настрой. Мы адразу пацягнуліся да манастыра, які здалёк прыцягваў увагу сваім раскошным асвятленнем. У кастрычніцкай цемры будынкі са шпілямі здаваліся крэпасцю, ахрышчанай імёнамі Слава і Багацце.

Калі мы ўздымаліся на святую гару, у твар павеяў халодны вецер, неадчувальны ўнізе.

— Вам нельзя! — пераступіў дарогу паліцыянт у форме, што стаяў у браме.

Ахоўнік правапарадку загадаў набыць у манастырскай краме спадніцу і хустку. Спадніцу, калі што, можна надзець на штаны. Нічога, што знізу будуць тырчэць галіфеты. А хустку, найлепш белую, каб выглядала як файная жынка. Інакш нельзя! Бабусі прагоняць за мур...

Той сімпатычны дыялог, перапоўнены хрысціянскім клопатам, папоўніла яшчэ адна сцэна. Непадалёк хістаўся п’яны мужык. Ён брыдкасловіў у бок асветленых цэркваў і махаў на халодным ветры вялымі рукамі, быццам сіліўся перамагчы якісь прывід. Паліцыянт не рэагаваў. Ці не нябесным сілам пакінуў ён вырашаць апошнюю праблему?!

* * *

На самай справе, мы зайшлі ў манастыр спытаць пра гадзіны багаслужбы, каб ведаць як арганізаваць свой час. Прысутнасць паліцыянта ў браме і гардэробны рэжым паказваў, што цягам апошніх пяці гадоў нішто не памянялася. Як і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF