Ніва № 46 (2896), 13 лістапада 2011 г.

Падляшскія хронікі ў Тымянцы

Ганна КАНДРАЦЮК

Марыя Тэрэбун уздыхнула з палёгкай:

— Ну, хваліці Бога, якось прыйшла, дала рады.

І, падпершыся на кульбаку, спытала:

— А вы то адкуль прыехалі?

— З Беластока.

— А ў мяне ўнукі ў Беластоку, — уцешылася бабуля і пачала называць іх імёны.

Думкі вясковых жанчын заўсёды пры гарадскіх унуках і праўнуках. Вось у Марыі Тэрэбун, 82-гадовай пенсіянеркі з Тымянкі, пяць праўнукаў і чатырнаццаць унукаў. Па цэлым свеце, значыць, у Польшчы і ў Амерыцы...

— Усякіх прыждалася, — кажа, — і руськіх, і польскіх.

Дзіўна размаўляць мне ў састарэлай і прыхаванай ад свету Тымянцы пра гарадскіх дзяцей. Іх успамін быццам запаўняў тут вольныя месцы, бо маладых і дзяцей як паветра не хапае ў вёсцы. Няма для каго пячы булкі, няма каму спяваць калыханкі, апавядаць казкі.

— Адзін тэлевізар астаўся, — уздыхае Марыя Тэрэбун.

* * *

Ірэна Яношук што і раз выбягала са святліцы паглядзець на дрогу. Ці хоць на час з’едуцца калектывы? Ці зыдуцца людзі з вёскі? Дырэктар Гміннага цэнтра распаўсюджвання культуры ў Нурцы-Станцыі гэтую сустрэчу перажывала ў асаблівы спосаб.

— Бо я сама родам з Тымянкі.

Два гады не было ў вёсцы імпрэзы. У летні сезон немагчыма іх арганізаваць, бо ўсе нядзелі распісаны і заняты пад розныя мерапрыемствы. А восенню, калі ўсё абціхне, добра пасядзець разам з людзьмі, паўспамінаць мінулае, паспяваць свае песні. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF