Ніва № 42 (2892), 16 кастрычніка 2011 г.

Стэфан Баторый у Белавежскай пушчы

Пётр БАЙКО

Стэфан Баторый (1533-1586) — кароль Польшчы i вялікі князь Літвы ў 1576-1586 гадах, трывала ўпісаўся ў гісторыю Белавежскай пушчы. У папулярна-навуковай і мастацкaй літаратуры сцвярджаецца, што Белавежская пушча была яго ўлюбёным паляўнічым месцам. Кароль паляваў тут прынамсі некалькі разоў. Інфармацыя, падаваная некаторымі аўтарамі, быццам Баторый прыязджаў у пушчу з паляўнічым намерам больш дзесяці разоў, усё ж не адпавядае праўдзе.

Першае, вядомае нам з літаратуры (не пацверджанае, aднак, тагачаснымі дакументамі) паляванне ў Белавежскай пушчы aдбылося ў 1579 годзе, зарaз пасля полацкай перамогі. Гэта менавіта тады першы раз у гісторыі паляванняў у пушчы былі прыменены мушкеты — дагэтуль палявалі пры дапамозе рагацінaў. Затым Баторый паляваў у пушчы ў днях 7-10 студзеня 1581 года, падчас пераезду з Гродна на сейм у Варшаве, яшчэ да пскоўскага паходу. У пісьмовых крыніцах можам знайсці звестку пра выпадак, які здарыўся падчас згаданага палявання. Успуджаны з бярлогі мядзведзь параніў хлопчыка, нейкага Фёдара з Зыгмунтова, якому кароль загадаў выплаціць 6 фларэнаў кампенсацыі. Вядомае нам таксама знаходжaнне Баторыя ў Белавежы ў жніўні і верасні 1584 года. У жніўні кароль выcлаў адсюль афіцыйнае пісьмо Астафію Валовічу ў справе ўвахoдаў на рацэ Нараўцы, a ў верасні — пісьмо братам Валкавіцкiм. Ці Баторый тады паляваў? На жаль, падрабязнасцей гэтага знаходжання не ведаем. З момaнтам смерці Баторыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF