Ніва № 42 (2892), 16 кастрычніка 2011 г.

Тыкоцін

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Калі заглянуць у Тыкоцін і прайсціся тамашнімі агульнейшымі вуліцамі, насупраць цяперашняга школьнага комплексу можна апынуцца на вуліцы з неспадзяванай на цяперашні час назвай: Zacerkiewna. Назва гэтая, аднак, мае сваё абгрунтаванне ў багатым мінулым гістарычнага горада. І яна, назва гэтая, паказвае, што ў Тыкоціне была калісь царква.

Магчыма, што да нашага часу дажылі яшчэ людзі, якія бывалі ў Тыкоціне, заганяючы туды плыты з драўнінай. Бо ж менавіта гэты горад быў важным рачным портам, які збіраў розную сыравіну з басейна верхняй Нарвы і адпраўляў яе Нарвай і Віслай у Гданьск, а адтуль разыходзілася яна па цэлым свеце. Аднак згаданыя мною плытагоны не завяршалі сваёй працы малебнамі ў тыкоцінскай царкве, бо яна спыніла сваю дзейнасць каля двух стагоддзяў таму; бывала, што некаторыя з іх заносілі заробленыя грошы ў храмы бажкоў пахмелля...

Калі ў Тыкоціне была пабудавана першая царква — невядома. Наогул пачаткі царкоўнага будаўніцтва на нашых землях расплываюцца ў прыцемках мінуўшчыны, не ведаем дат узводзін храмаў для ўсходняга абраду, хаця касцёлы і звязаныя з імі падзеі апісаны даволі дакладна. З чаго гэта магло вынікаць? А з таго, што карону нашым каралям рыхтавалі ў Рыме і яе размеркавальнікам быў тамашні каталіцкі першастаяцель. З гэтай прычыны выводзіліся асаблівыя адносіны рымскіх папаў з польскімі каралямі.

Ужо Уладзіслаў Ягайла дзеля польскай кароны падпарадкаваўся не толькі пантыфіку, але і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF