Ніва № 40 (2890), 2 кастрычніка 2011 г.

Збуч на шляху „Дрэва і сакрум”

Аляксей МАРОЗ

Археалагічны фэст у Збучы гэта культурнае мерапрыемства, якое нельга прыраўняць да іншых нашых фэстаў і аглядаў, у галоўным па прычыне разнароднасці прапаноў, з якімі выходзяць да публікі арганізатары імпрэзы з гістарычным ухілам, войт Чыжоўскай гміны Юрый Васілюк і Гмінны асяродак культуры ў Чыжах з яго кіраўніком Юркам Якімюком. У мінулым бывала, што да фэсту падключаны былі яшчэ гмінныя дажынкі і сельскагаспадарчыя конкурсы, а гэтае мерапрыемства, што ў галоўным апіраецца на паказванні жыцця ў далёкім мінулым і змагання ваяроў, узбагачваецца таксама іншымі конкурсамі і разнароднымі кулінарнымі ды іншымі прапановамі. Характэрнымі, моцна прыцягваючымі старэйшую мясцовую публіку і не толькі такіх людзей, ёсць музычныя прапановы, перад усім з ухілам на беларускую песню. Так было і ў час ІХ выпуску археалагічнага фэсту, што 18 верасня адбыўся на тэрыторыі старадаўняга гарадзішча. Новая прапанова была спалучаная з драўлянай архітэктурай, вельмі характэрнай для рэгіёну Белавежскай пушчы. У час мерапрыемства адбылося афіцыйнае адкрыццё Падляшскага культурнага шляху „Дрэва і сакрум”, на якім можна паглядзець прыгожыя цэрквы, часоўні і многа драўляных хат з цікавымі аздабленнямі, што распаложаны на тэрыторыі Гайнаўшчыны, Бельшчыны і на Заблудаўскай зямлі.

— Культурны шлях „Дрэва і сакрум” асабліва цікавы і неспатыканы ў маштабе нашай краіны, — заявіў у час яго адкрыцця віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF