Ніва № 40 (2890), 2 кастрычніка 2011 г.

Саколка: 118 гадоў з дня нараджэння Яна Тарасевіча

Ганна КАНДРАЦЮК

Гэта была дзіўная сустрэча, найперш таму што вучні, што тут казаць, матуральнага класа, не паставілі мне ні аднаго пытання. Спачатку я не ведала што пра іх думаць. У іх карысць прамаўляла засяроджанасць і прага як найдаўжэй расцягнуць сустрэчу. Пасля, калі пакідалі залу, усе хацелі мне сказаць: Да пабачэння!

У Саколку падалася я 23 верасня г.г., роўна ў 118 гадавінну з дня нараджэння кампазітара, піяніста і педагога Яна Тарасевіча (23.09.1893-18.06. 1961) . Сустрэча ў ліцэі мела завяршыць дзеянні праекта Таварыства „Сакольшчына”, якое паставіла сабе за мэту ўшанаваць памяць і распаўсюдзіць інфармацыі пра славутага земляка. Яшчэ раней, 2 ліпеня г.г., на будынку Музея Сакольскай зямлі была адкрыта мемарыяльная дошка, з выявай партрэта маэстра і надпісам у трох мовах: польскай, беларускай і англійскай. Там між іншым пазначана звестка, што кампазітар прысвяціў жыхарам Саколкі адзін са сваіх прыгажэйшых твораў: Valse banalle.

— Па сённяшні дзень мы не мелі магчымасці паслухаць гэтага твора — прызнаецца Андрэй Гарбуз з таварыства „Сакольшчына” — мы прапанавалі яго сыграць нашым піяністам, але яны не рашыліся прыняць такі выклік.

У апошнім сцвярджэнні не трэба шукаць крывадушнасці ці неахвоты да творчасці музыканта з Шындзелі. Яшчэ пры канцы ХХ стагоддзя, калі падборка твораў патрапіла ў Беларусь, іх спачатку направілі для экспертызы. Аналіз правёў сам прафесар Ігар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF