Ніва № 40 (2890), 2 кастрычніка 2011 г.

За Манюшкамі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

А пошні свой матэрыял быў я прыс-вяціў фармаванню горада Суха-воля, галоўную ўвагу адводзячы даволі дынамічным пачаткам тамашняй парафіі. Бо парафія ў такіх аддаленых ад свету мясцовасцях была галоўным стрыжнем фармавання светапогляду тамашняга насельніцтва, асноўным „акном у свет”. Той светапогляд так укараніўся, што нават цяпер, калі паявіліся іншыя крыніцы светаўспрымання, ён надалей астаецца ўстойлівым...

Падаўся я ў тую частку Сухавольскай гміны, заходнюю, якая ўвайшла ў яе склад пасля Другой сусветнай вайны. Раней, доўгімі стагоддзямі была яна аддзелена ад Сухаволі дзяржаўнай граніцай паміж Каронай і Вялікім Княствам Літоўскім. Даўным-даўно той ахапак быў найбольш на поўнач высунутай часткай былога Падляшскага ваяводства, колішняга Бельскага павету.

З аўтобуса вылез я на прыпынку Манюшкі, што некалькі кіламетраў за Ясвіламі. Сама назва вёскі выводзіцца ад роду Манюшкаў, якія на працягу некалькіх стагоддзяў былі яе ўладальнікамі. А прозвішча Манюшкаў пайшло мабыць ад слова манюшка, што абазначае фамільярнае, цёплае найменаванне манюкі, хітруна-жартаўніка, ахвотнага на розныя выдумкі...

Ад Манюшкаў падаўся я ў бок Мікіціна (назва гэтай вёскі мабыць ад слова мікіціць — кеміць, хітрыць), а адтуль у Ятвязь-Вялікую. Краявід на гэтым адрэзку крыху нагадваў мне Усходнюю нашу сцяну, бо сям-там відаць было невялічкія аблагі і каўтунчыкі адносна маладога лесу. Відаць глеба там памяркоўна прыхільная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF