Ніва № 40 (2890), 2 кастрычніка 2011 г.

Сучасныя мастакі ў элетрастанцыі

Міра ЛУКША

У мастацкай галерэі „Арсенал”, да якой належыць ад нядаўна будынак былой гарадской электрастанцыі, прайшла сустрэча з працягу праекта „Падарожжа на Усход”, пад загалоўкам „Становішча сучаснага беларускага мастацтва”. Дакладчыкамі былі два мастакі родам з Беларусі, вядомыя ў Еўропе артысты і аніматары культуры. Першы — Сяргей Шабохін, мастак, куратар, выдавец, таленавіты фатограф, пераможца беларускага павільёна Венецыянскага біенале, мастак звязаны з мінскай галерэяй сучаснага мастацтва «Ў», заснавальнік і рэдактар часопіса ART[K]NOW. Сяргей Шабохін нарадзіўся ў 1984 г. у Наваполацку. Вучыўся ў рэспубліканскім коледжы імя Ахрэмчыка, на кафедры графікі Акадэміі мастацтваў у Мінску. Займаўся таксама сцэнаграфіяй, касцюмамі, паліграфіяй. Выстаўляўся ў Польшчы, Швецыі, Нямеччыне, Літве. Падчас сустрэчы Сяргей Шабохін расказаў пра дзейнасць мінскай галерэі „Ў”. „Ў” — галерэя з атмасферай вольнай культуры, дзе кожны можа пазнаёміцца з актуальнымі, сучаснымі напрамкамі ў мастацтве, наведаць лекцыі вядомых мастацтвазнаўцаў, узяць удзел у майстар-класах: гэта актыўная арт-пляцоўка, якая яднае ў адной прасторы галерэйную залу, краму аўтарскіх і дызайнерскіх рэчаў, кнігарню і ўтульную кавярню для наведвальнікаў.

Адным з важных напрамкаў працы галерэі „Ў” з’яўляецца адукацыйная дзейнасць: арганізацыя і правядзенне семінараў, „круглых сталоў” і іншых культурных мерапрыемстваў у галіне мастацтвазнаўства, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF