Ніва № 40 (2890), 2 кастрычніка 2011 г.

Не заўсёды станоўча да меншасцей

Размова з Бернардам Гайдам — старшынёй Асацыяцыі нямецкіх грамадска-культурных аб’яднанняў.

Ніва: — Якія галоўныя мэты ставіць перад сабою Асацыяцыя нямецкіх грамадска-культурных аб’яднанняў?

Бернард Гайда: — Асацыяцыя нямецкіх грамадска-культурных аб’яднанняў (АНГКА) гэта зборная арганізацыя ўсіх грамадска-культурных суполак нямецкай меншасці ва ўсей Польшчы. У першую чаргу яе дзейнасць накіравана на каардынацыю, дапамогу і арганізацыйную падтрымку тых жа суполак. Апрача таго сама асацыяцыя праводзіць грамадскую і культурную дзейнасць. Мэта гэтай дзейнасці — распаўсюджванне нямецкай мовы і культуры, захаванне нямецкіх традыцый. Асацыяцыя таксама прадстаўляе арганізацыі нямецкай меншасці перад вонкавымі структурамі, у асноўным перад дзяржаўнымі органамі.

Н.: — Ці АНГКА наглядала за сёлетнім перапісам насельніцтва?

Б.Г.: — АНГКА не толькі назірала за ходам перапісу, але таксама правяла шырокую кампанію па яго прамоцыі.

Н.: — Як АНГКА заахвочвала нямецкую меншасць прымаць актыўны ўдзел у перапісе насельніцтва?

Б.Г.: — Асацыяцыя выпусціла больш за 160 тысяч улётак з інфармацыяй аб прынцыпах перапісу насельніцтва і з заклікам спісаць самога сябе па інтэрнэце. Мы выкарысталі таксама плакаты на нямецкай мове, якія падрыхтавала Галоўная статыстычная ўстанова (ГСУ). У інтэрнэце таксама была праведзена кампанія пад лозунгам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF