Ніва № 40 (2890), 2 кастрычніка 2011 г.

Будні чаромхаўскага спорту

Уладзімір СІДАРУК

Асяроддзевы спартыўны клуб (СКС) „Калеяж” („Чыгуначнік”) быў заснаваны ў 1973 годзе. Заснавальнікамі былі чыгуначнікі чаромхаўскіх прадрыемстваў. Паслядоўна з’явілася ідэя пабудовы стадыёна. У гэтую каштоўную ініцыятыву ангажаваліся чыгуначныя начальнікі, кіраўнікі аддзяленняў, майстры, работнікі ды жыхары пасёлка. Не шкадавалі яны вольнага часу і працы, бо верылі, што ўзнікне прыгожы аб’ект для мясцовай грамадскасці з ганаровай назвай „Чыгуначнік”. Найбольшых поспехаў дабіваўся СКС у пачатках сваёй дзейнасці, г.зн. у час працвітання чыгуначных прадпрыемстваў. Паравознае дэпо, якое лічылася адной з большых устаноў на вузлавой станцыі, дазваляла вылучаць з рабочага калектыву выдатных спартсменаў і рэкамендавала да футбольнай каманды. Першым грамадскім прэзасам клуба быў начальнік гэтага ж прадпрыемства. Першым трэнерам „Чыгуначніка” быў машыніст Вітальд Артэмюк з паравознага дэпо, а адным з актыўнейшых дзеячаў СКС, які садзейнічаў развіццю футбольнай каманды быў дыспетчар Славамір Багроўскі. Ён быў членам каманды, трэнерам, затым выконваў ганаровыя абавязкі прэзаса клуба. Гэта адданы справе чалавек. Пад яго кіраўніцтвам „Чыгуначнік” авансаваў у чацвёртую лігу. Чарамшане ганарыліся футбалістамі. Гурбой хлынулі на матчы і цешыліся, калі „чыгуначнікі” заставаліся пераможцамі, сумавалі ў час паражэнняў. Амаль сорак гадоў футбалісты абараняюць гонар свайго клуба ў розных класах футбольнай лігі Паўночна-ўсходняга (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF