Ніва № 40 (2890), 2 кастрычніка 2011 г.

З Крынак у Кашубы

Іаанна ЧАБАН

Усюды добра, але ў хаце найлепш, а прынамсі ў маёй. Толькі што вярнулася я з паездкі на Кашубскую зямлю. Паехала я туды, як мне здавалася — у госці, а пры нагодзе ўпрыгожыць вядомы кашубскі фэст нашымі роднымі песнямі. Мяне з Галенай — маёй другой „заранічнай” паловай, павёз туды на сваім аўто Весік — мабыць, найлепшы крынкаўскі шафёр.

Дабіраліся мы туды цэлы божы дзень — так далёка мы яшчэ не выступалі. Добра падрыхтаваліся да падарожжа — завалілі машыну рознымі відамі нашых сцэнічных строяў, рыбацкімі вудамі (некаторыя з нас заўзятыя рыбаловы), напяклі хлеба, пірагоў, набралі поўныя торбы гародніны, спакавалі крыху каўбасы, крынкаўскай вады набралі ў бутэлькі. Дарога ў добрай кампаніі хутка мінала, мы елі, спявалі, аглядалі цудоўныя прускія краявіды, па-мастацку створаныя натурай і іхнімі выдатнымі майстрамі. У ваколіцы Паслэнка з’ехалі мы з нашага цудоўнага шляху на аўтастраду, а там чакалі нас непрыемнасці ў выглядзе вялізных пробак. Выбіраючы альтэрнатыўны шлях, траплялі мы на адхоны, тупікі, сляпыя завулкі, у якіх аўтамабільны джыпіэс-навігатар не разбіраўся. Ад часу да часу да нас пазвоньваў знаёмы, які нас запрасіў, здзіўлены, што шлях у 5 гадзін заняў нам дарогу ад світання да самай поўначы. Такім чынам нас абмінула інтэграцыйнае вогнішча з кашубскім калектывам. Пакуль мы даехалі на месца, арганізатары паразыходзіліся па хатах. Слава Богу, што знайшліся людзі, якія нам адчынілі дзверы. Гутарка была з імі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF