Ніва № 40 (2890), 2 кастрычніка 2011 г.

Аднаразовая цывілізацыя?

Міраслаў ГРЫКА

Не ведаю, ці абвяшчанае раз у год Вялікае прыбіранне свету ўжо адбылося. Не ведаю, і прызнаюся, што нават не хачу ведаць. Такія аднаразовыя акцыі найчасцей бываюць сізіфавымі, пакуль не папрабіраюць раней у людскіх галовах. Каб у гэтым пераканацца, хопіць пахадзіць па Пушчы. Фольгавых торбаў і падобнай ім поскудзі з яе не ўбывае. Ужо аб гэта стараюцца збіральнікі ляснога багацця. Леснікі таксама не горшыя. Відавочны след ад іх дзейнасці гэта не толькі пілавінне і голыя паляны, але і апарожненыя каністры з пад бензіну, пляшкі і алюмініевыя банкі. Ды гэта яшчэ нічога. Раз я нарваўся — і то далёка ад людскіх сяліб, дакладна ў лясной глушы — на вялікі мурашнік, у які нейкі жартаўнік уваліў... тэлевізар. Ну, колькі той ідыёт нарабіўся, а не дадумаўся, што трэба яшчэ ў мурашнік правесці электраток! Ды нашто мурашкам тэлевізар? А нашто Пушчы людзі?

Аб Белавежскай пушчы і яе лядскім рукаве мала сказаць, што яны засмечаныя. Яны проста загаўняныя! На шчасце, з беларускага боку Пушча маецца крышку лепш. Пераканала мяне ў гэтым знаёмая экаложка, якая летам валэндалася па заходняй Беларусі і не магла надзівіцца, што ані на вуліцах тамашніх гарадоў, ані па лясах не качаецца ўсюды пластмасавае смецце. Так ёсць, як павінна быць — у гарадах чыстыя вуліцы, у лясах толькі дрэвы і лясныя стварэнні. Ну і людзі. Ды тыя або не засмечваюць, або не маюць чым засмечваць, што выходзіць на тое самае, бо вакол іх — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF