Ніва № 40 (2890), 2 кастрычніка 2011 г.

Пракуратары і іх дзеі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Прыкметнай, але не сенсацыйнай, навіной мінулага тыдня стала вызваленне з пасады генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Рыгора Васілевіча. Не сенсацыйнай, таму што такое службовае перамяшчэнне (у тым, што Васілевічу знойдуць належнае месца працы няма сумневу) — звыклая практыка для кіраўніка дзяржавы, чарговае „ператрахіванне кадраў”, якія, як ведама з часу сталінізму „решают всё”. А можа паслухмяны і лаяльны ў цэлым Васілевіч дзесьці не выявіў належнай пільнасці, а хутчэй жорсткасці. Усё ж нейкі ён мяккаваты быў для вярхоўнага пракурора і нават некалькі разоў за кар’еру станоўча выказаўся на карысць беларускай мовы. Як бы там не было, на гэтую пасаду зараз прызначаны гродзенскі выхадзец Аляксандр Канюк, у мінулым — вайсковы пракурор. Сярод беларускай апазіцыі адразу пачаў хадзіць чорны жарт — маўляў настала пара ствараць ваенна-палявыя суды, вось і падабраная адпаведная кандыдатура. А можа справа ў іншым — вярхоўная ўлада новымі рукамі хоча прыспешыць заканчэнне працэсу па крымінальнай справе аб тэрарыстычным акце ў мінскім метро. Тое, як праходзіць гэты працэс у Мінску выклікае столькі пытанняў, столькі сумневаў, што ў іншай еўрапейскай краіне разгляд доўжыўся б гадамі. А тут поўнае ўражанне, што справу хочуць хутчэй скончыць і расстраляць гэтых двух падазраваных хлопцаў, віна якіх пакуль нічым не даказана. А тое, як умеюць выбіваць з людзей прызнанні ў засценках нашчадкаў былога НКВД добра вядома. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF