Ніва № 40 (2890), 2 кастрычніка 2011 г.

Маэстра з КРЫВОЙ

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Мастацтвам займаецца з дзяцінства, ад пачатковай школы. Блізкая яму таксама паэтычная творчасць. Амаль усё жыццё звязаны ён з Крывою ў Бельскім павеце, дзе нарадзіўся. Першы раз пасля Другой сусветнай вайны выставу 88-гадовага сёння Анатоля Краўчука адкрылі ў Беластоку (23 верасня) ў Цэнтры Людвіка Заменгофа. Сам аўтар не мог прысутнічаць на вернісажы з за раптоўнай сямейнай трагедыі. — У сваёй творчасці надалей захоўвае ён свежасць і ўвес час развіваецца. Ён пастаянна ў пошуках і самадасканаліцца, — сказаў „Ніве” ў час адкрыцця выставы Дарафей Фіёнік, шэф Музея малой айчыны ў Студзіводах, папулярызатар творчасці мастака.

Прыгажосць краявіду з Крывой і яе ваколіц відаць у значнай большасці прац мастака. З гэтай вёскай раздзяліў яго ў жыцці толькі трынаццацігадовы перапынак, калі быў сасланы на прымусовыя работы ва Усходнюю Прусію, а пасля на Урал, дзе працаваў дрывасекам і пазнаёміўся з жонкай. Вярнуліся разам у Крывую ў пяцідзесятыя гады. Яго палотны, маляваныя алеем, у роднай вёсцы вісяць у кожнай хаце. У Цэнтры Людвіка Заменгофа прадстаўлена было больш дзесятка карцін. Выставу адкрывае аўтапартрэт мастака. Падобна як і краявіды, ён насычаны інтэнсіўнымі колерамі. Так ёсць і на карцінах „Асенні краявід”, „Крыжы ў Крывой”, „Зямля, конь, лес”, „Вяселле”, „Двор у Шчытах-Навадворах” ці „Пакрэчанах”.

Дарафей Фіёнік у час вернісажу сказаў „Ніве”:

— Мінае ўжо дзесяць гадоў, калі я пазнаёміўся ў Анатолем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF