Ніва № 39 (2889), 25 верасня 2011 г.

Бульбяная валюта

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У верасні ў беларускім грамадстве ў цэнтры ўвагі апынуліся дзве праблемы — бульба і валюта. Ну, збіранне караняплодаў на пачатку восені — гэта штогадовая рытуальная бітва за ураджай. А вось змаганне за валюту адбываецца не так часта, пэўны перыяд з доларамі і еўрамі ўвогуле не было ніякіх асаблівых праблемаў. У адных таму, што, як казаў пра грошы казачны кінагерой, „дробных няма, а буйных ніколі і не было”, а ў іншых таму, што здаць ці купіць валюту яны маглі ў шматлікіх абменных пунктах. Бягучы год, аднак, прынёс значную дэвальвацыю нацыянальных грошай. Насоўвалася яна на Беларусь няўхільна, пакуль не дасягнула моцы ўрагану „Катрына” — нягледзячы на запэўніванні першых асобаў дзяржавы пра стабілізацыю, беларускі рубель абясцэніўся больш чым у два разы. Зноў узнік „чорны”, але рэальны курс еўра і даляру, а абменныя пункты пачалі зачыняцца, паколькі ніхто валюту туды не нёс. Роздум дзяржаўных чыноўнікаў на класічную тэму „Што рабіць?” доўжыўся месяцы два. І вось нешта прыдумалі. На пачатку па тэлеканалах пракруцілі дакумантальную стужку, прысвечаную тэме хуткага і непазбежнага абвалу курсу долара. Фільм не прымітыўны, як бывае найчасцей у нашых рэаліях, а дастаткова хітры, з рознымі каментарамі міжнародных экспертаў, графікамі і нібыта лагічнымі меркаваннямі. Падліла смалы ў агонь і галоўная банкірка краіны Надзея Ермакова, якая ў эфіры аднаго з каналаў паведаміла, што ўжо ў бліжэйшы тыдзень курс долара ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF