Ніва № 38 (2888), 18 верасня 2011 г.

Старік, куды ты?!

Ілона КАРПЮК

Запытваючы „A ty starik kudy?” можна паспрабаваць даведацца ў які бок імкнецца сучасная беларуская культура. Пад такім загалоўкам беластоцкія арганізатары мерапрыемства, якое прайшло ў мінулую суботу, 10 верасня, увесь час стараюцца паказаць яе незалежны, еўрапейскі твар. Застаецца, аднак, уражанне, што яна надалей крамольна выходзіць з падполля.

Пасля 2,5-гадовага перапынку ў залу Беластоцкага асяродка культуры вярнуліся творцы беларускай культуры, прэзентуючы розныя віды мастацтва. „Starik” мае ўжо свае традыцыі, таму абавязкова з’явіліся кіномастацтва, музыка ды візуальныя прэзентацыі. Усё было ў дастатковай дозе, можа толькі публіка не была шматлюднай. Як не дзіўна, найбольшае зайцікаўленне выклікаў вернісаж выстаўкі „Belarus Press Photo”.

— Цешуся, што можам прэзентаваць гэтыя здымкі ў такой вялікай зале, — дзякаваў ў час адкрыцця фотажурналіст і суарганізатар конкурсу Вадзім Заміроўскі. — Сёлетняе ўручэнне ўзнагародаў і першая прэзентацыя прайшлі ў маленькім памяшканні прыватнай студыі „Знята”, бо ў афіцыйных месцах нам не дазволілі.

У конкурсе прымаюць удзел фатографы незалежныя, як і тыя, якія працуюць для афіцыйных і неафіцыйных сродкаў масавай інфармацыі. Праблемай для прэзентацыі вынікаў гэтага выпуску стала колькасць узнагароджаных здымкаў зробленых непасрэдна ў час падзеяў 19 снежня 2010 года (паслявыбарчыя маніфестацыі), ды момантаў, якія ў нейкі спосаб маюць дачыненне да гэтых здарэнняў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF