Ніва № 38 (2888), 18 верасня 2011 г.

Уклад у гісторыю

Міраслаў ГРЫКА

Бард, як гэта сёння разумеем, гэта творца незалежны перш за ўсё ад афіцыйнай плыні культуры, але і ад камерцыйных бліскотак. Гэта ўвасоблены голас ціхай большасці і не так бунту, як чалавечага супраціву ў адносінах да нейкай запляснелай, крывадушнай рэчаіснасці. Такім бардам, і хіба апошнім бардам у Польшчы, быў Яцак Качмарскі. У рэаліях новага дзяржаўнага ладу, калі высахлі атручаныя крыніцы падмацоўваючыя паставы ідэйнага нонканфармізму ці палітычнага супраціву, бардаўскі рух камерцыялізаваўся і хіба так лепш, чым меў бы надалей развівацца, надалей знаходзячы сабе падкормку гневу і нязгоды на ідэалагічны дурман. Вядома, нонканфармістаў ці бунтароў у Польшчы да сёння дастаткова, ды скажам сабе шчыра, калі захаваюць яны пазіцыю супраціву, дык адносна формаў, якіх на розных узроўнях набіраецца сучасная цывілізацыя, а не іх зместу. Бо тыя ў новай рэальнасці сталі аднолькава расплыўныя і нявызначаныя, як субкультурныя праявы бунту ў адносінах да іх, якія нарэдка праяўляюцца ў татуіроўцы на скуры або генерацыйнай агрэсіі ў адносінах да ўсяго і ўсіх.

На жаль, у Беларусі аспрэчваючы рух, між іншым і бардаўскі, квітнее і не толькі ў палітычнай, але і культурнай сферы. Дарэчы, абедзве гэтыя сферы, з за заціскаючайся пятлі, накінутай на беларускі народ спадаром Лукашэнкам пры дапамозе ягонай кампаніі, узаемна пранікаюцца. Абарона нацыянальных каштоўнасцей, беларускай культуры і мовы, нішчаных лукашэнкаўскім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF