Ніва № 38 (2888), 18 верасня 2011 г.

Лекі і самалячэнне

Віктар САЗОНАЎ

Калі чалавек занямог, то, зразумела, ён пачынае ўжываць лекі. Калі занемагла краіна, то варта, хіба, зрабіць тое самае. Але вось праблема — важным ёсць правільна паставіць дыягназ, каб можна было набыць сапраўды неабходны лек які дапаможа. Бо практыкаванне не таго лячэння, якое трэба, можа не толькі пагоршыць сітуацыю, але і прывесці да непапраўных наступстваў.

Спачатку пра людзей. У Беларусі заяўлена, што ў хуткім часе вялікую частку лекаў, якія раней ў аптэках прадаваліся вольна, можна будзе набыць толькі па рэцэпце доктара. Маўляў, няма чаго займацца самалячэннем. Тут патрэбна рашэнне спецыялістаў.

Зразумела, што на аўтарытэт спецыялістаў ад медыцыны ніхто не пасягае, не пасягаў і не збіраецца. Калі гаварыць як ёсць насамрэч, то і раней, многія медыцынскія прэпараты ў Беларусі прадаваліся выключна па рэцэптах, выпісаных у паліклініцы або шпіталі. Але ж ёсць прышчы, якімі дурыць галаву спецыялісту не толькі непатрэбна, але і сорамна. Тым не менш, зараз заяўлена, што 95 адсоткаў тых надзеяў на палёгку будзе рэалізоўвацца выключна па рэцэптах медыцынскіх устаноў. І ўсё гэта нібыта з найгуманнейшай мэтай, якая мусіць адвучыць беларусаў ад самалячэння. Як гаворыцца, усялякую справу можна давесці да абсурду. Але нам тут не прывыкаць. Не першы раз.

Праўда, не ўсе людзі паверылі ў шляхетныя памкненні тых чыноўнікаў, якія дадумаліся да такога ўскладнення набыцця лекаў. Справа ў тым, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF