Ніва № 36 (2886), 4 верасня 2011 г.

У Грабарку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У спадзяванні моманту, калі чыстая душа будзе ў змозе згубіць даручанае ёй грэшнае цела, аглядаецца яна за сябе з нейкага роду задуменнем пра мінулыя з тым жа целам лады, ці не трэба неяк пакаяцца за дапушчаныя гэтай парай гарэзніцтвы. У мяне такі момант набліжаецца, такая патрэба атрымалася і рашыў я прынесці адпаведную ахвяру. Не буду вельмі фанабэрыцца, калі прызнаюся, што дзеля гэтага рашэння пакарыстаўся я чужым вопытам. Дакладней кажучы, пагартаўшы крыху біяграфічных старонак аўтарства Васіля Петручука, дайшоў я да вываду, што трэба прынесці падзяку майму Кону, які склаўся зусім інакш чым яму. Бо ж пашчасціла жыць мне ў час, калі не было ў нас жахлівых войнаў ды і мае асабістыя шляхі-дарожкі не вялі праз надта рэзкія жыццёвыя калдобіны; можна нават сказаць, што кацілася мне даволі гладка. І яшчэ Тамары Саланевіч «Жэртву» пабачыў, якая падказала мне выбар канкрэтнай падзякі. І свята Спаса набліжалася. Але не на плячах задумаў я несці свой крыж, толькі ў сабе, звальваючы ўвесь цяжар на мае ногі. І не ў тлумнай вандроўцы, толькі ў своеасаблівым мабільным скіце...

Задумаў я быў для таго цяжару даволі цяжкі маршрут, але жыццё зноў прынесла мне неспадзяваную палёгку. Менавіта наспела ў мяне патрэба пазбыцца аднаго з крайніх зубоў і тэрмін гэтай працэдуры вызначылі мне ў дзень майго планаванага выхаду ў вандроўку. Думаў я, што ўсё пойдзе гладка, так як гэта бывала ў двух-трох такіх выпадках раней. Аднак у гэты раз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF