Ніва № 36 (2886), 4 верасня 2011 г.

З паэтычнай вёскі Крушыняны

Іаанна ЧАБАН

Маю гонар асабіста ведаць і быць частым госцем Марыі Кулакоўскай, якая цяпер з за свайго прыстойнага ўзросту пражывае ў сваёй дачкі ў Крынках. Дзверы яе дома заўсёды для мяне адчынены, а яе дачка Аня заўсёды нас частуе гарбатай і шакаладкамі. Гэтыя сустрэчы, прынамсі для мяне, неацэнныя. Яны не звычайныя, не датычаць простых спраў, не абмяжоўваюцца да кола плётак. Тут я атрымліваю шмат цікавых інфармацый пра даўнейшы час, пра які ў кніжках не прачытаеш і ўжо нідзе больш не пачуеш. Пані Марыя таксама вельмі любіць спяваць, і хаця ўжо з двума кіёчкамі рухаецца, то і даўнейшых танцаў мяне навучыла. Здаецца, што гэтыя ўспаміны і спяванне падмацоўваюць пані Марыю лепш усіх лякарстваў.

Веды пра родны край я таксама пашыраю чытаючы кніжкі, якія мне, між іншым, падаравала Праграмная рада тыднёвіка „Ніва”. Менавіта ў адной з іх — „З Беластоцкай зямлі” Сяргея Чыгрына я даведалася, што ў роднай вёсцы спадарыні Марыі — Крушынянах, аддаленых дзесяць кіламетраў ад маіх Крынак, нарадзіўся беларускі паэт і драматург Пятрусь Макаль (1932-1996). Аказалася, што Пятрусь Макаль і Марыя Кулакоўская нарадзіліся ў тым самым годзе. Мяне зацікавіла, ці знаёмыя яны і ці Пятрусь захаваўся ў памяці пані Марыі.

— Гэта ж быў мой сусед, калега, жылі мы праз дарогу, хадзілі адны да адных, — ажывілася пані Марыя ў час апошняй сустрэчы.

Пані Марыя памятае з дзяцінства многа вершыкаў, аўтарамі якіх былі больш і менш вядомыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF