Ніва № 36 (2886), 4 верасня 2011 г.

Дзесяць гадоў з Дзмітрыеўскім манастыром

Аляксей МАРОЗ

У гэтым годзе адзначаецца дзесяцігоддзе дзейнасці манастыра. Малебен з падзячнымі малітвамі быў адслужаны, згодна з мясцовай традыцыяй, ужо ў першую нядзелю пасля святкавання ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла. Аднак найболш вернікаў збіраецца на малітвы на Дзмітрыеўскай горцы ў час святкавання Праабражэння Гасподняга. Пра горку распаложаную непадалёк ад вёскі Сакі і збудаваную там у гонар Дзмітрыя Салунскага царкву жыхары Беласточчыны ведалі здаўна. Першы настаяцель і заснавальнік Дзмітрыеўскага манастыра ў Саках архімандрыт Варсанофій (Дарашкевіч) успамінаў, што ў мінулым людзі з Гарадоцкай зямлі, адкуль і ён выводзіцца, пяшком хадзілі на Дзмітрыеўскую горку маліцца да cвятога велікамучаніка з Салуні, каб хадайнічаў у Госпада за памілаванне ў грахах і прасіць дапамогі ў жыццёвых патрэбах. Асабліва мясцовае насельніцтва і жыхары суседніх сёл, якім неабыякавым было духовае жыццё, былі рады, калі даведаліся, што ў 2001 годзе ў будынку былой школы ў Саках адкрываецца манаскі дом, які пасля быў ператвораны ў мужчынскі манастыр. Сёлета адзначаецца дзесяцігоддзе дзейнасці манастыра. Малебен з падзячнымі малітвамі быў адслужаны, згодна з мясцовай традыцыяй, ужо ў першую нядзелю пасля святкавання ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла. Аднак найбольш вернікаў збіраецца на малітвы на Дзмітрыеўскай горцы ў час святкавання Праабражэння Гасподняга. 19 жніўня ў час літургіі, якую ўзначальваў кляшчэлеўскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF