Ніва № 36 (2886), 4 верасня 2011 г.

Не будзьма надта маўклівымі

Ілона КАРПЮК

Так доўга мы стараліся, каб у Орлі паявіліся двухмоўныя ўказальнікі, каб нарэшце добры прыклад пабачылі баязлівыя ўлады такіх гмін як Гарадок ці Міхалова (якія, бывала, тлумачылі, што адсутнасць двухмоўя ў публічнай прасторы спрыяе суіснаванню розных народаў і не разбурае спакою). Так доўга стараліся і ўсё дарэмна. За пару дзён спадзяванні такіх асоб як я расплыліся разам з белымі хмарамі, у месца якіх наплылі цёмныя, буравыя завалы, заяўляючы пра грамадскі інфаркт. Амаль трыццаць замазаных указальнікаў у мясцовасцях, у якіх у пераважнай большасці пражывае літоўская меншасць, і два знішчаныя помнікі прысутнасці літоўскай культуры на тэрыторыі сённяшняй Польшчы. Калі знішчаюцца такія сляды, гэта ўжо невялічкі крок да нечаканай атакі на жывых носьбітаў меншасных культур, якія звычайна ходзяць, ядуць, п’юць, адчуваюць, жывуць побач. А тых значна больш, чым літоўскіх жыхароў Пунскай гміны, таму здавалася б, што мы пакуль бяспечныя. Бяспечны беларус, украінец, расеец ці немец, бо не мае цямнейшага твару, так як той пакістанец, які з сям’ёю жыве ў цэнтры Беластока. Той, якога дзверы на мінулым тыдні падпалілі невядомыя віноўнікі. Іншыя (а можа і тыя ж) вінаватыя ў з’яўленні антысеміцкіх лозунгаў у Орлі ці ў спробе падпалу Цэнтра мусульманскай культуры ў Беластоку. Нават калі аўтар не той сам, то з пункту гледжання меншасных назіральнікаў становіцца ён адзінай і той жа самай асобай — польскім нацыяналістам з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF