Ніва № 34 (2884), 21 жніўня 2011 г.

Нараджаецца дыскурс

Адкрыццю выставы „Падарожжа на Усход” у беластоцкай галерэі „Арсенал” і старой электрастанцыі ды інсталяцыям, узніклым у гарадской прасторы, аб якіх пісалі мы тыдзень таму, спадарожнічала публічная дыскусія з удзелам крытыкаў і гісторыкаў мастацтва з шасці краін ахопленых праграмай „Усходняе партнёрства”. Працягвалася гаворка аб розных канцэпцыях і ідэях свету сучаснага мастацтва, якіх галоўнымі прыкметамі з’яўляюцца паняцці любові і салідарнасці.

Адной з удзельніц публічнай дыскусіі была крытык мастацтва і куратар родам з Мінска, пражываючая ў Берліне, Лена Прэнц. Штодзень яна з’яўляецца выкладчыцай Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта на чужыне з сядзібай у Вільні. Там яна працуе дырэктарам Цэнтра вывучэння сучаснага мастацтва. Прапануем размову, якую з ёю правяла „Ніва” пры нагодзе сустрэчы.

Ніва”: — Якая ёсць мова сучаснага альтэрнатыўнага, інакш кажучы — незалежнага беларускага мастацтва?

Лена Прэнц: — Мы размаўлялі пра тое з „Нівай” тры гады таму ў час адкрыцця выставы „Беларускія перспектывы”. Мы дайшлі тады з вамі да вываду, што мова беларускага сучаснага мастацтва ў прынцыпе ў нічым не адрозніваецца ад мовы гэтага мастацтва ў іншых краінах. Мова сучаснага мастацтва гэта эстэтычныя сучасныя канцэпцыі, звязаныя з адчуваннем сучаснага свету.

А якую ролю ў мастацкім пераказе адыгрывае палітычны дыскурс, асабліва пытанне прапаганды?

— На жаль, насуперак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF