Ніва № 34 (2884), 21 жніўня 2011 г.
Два плюс два не заўсёды чатырыІлона КАРПЮКТандэм — ровар для двух ездакоў. Кожны з іх мае свае руль, сядло і педалі. Хаця ў рух прыводзяць тандэм абое, кіруе пілот, які сядзіць спераду. — Паша меў быць кіраўніком на беларускім баку мяжы, Радэк — на польскім. Хаця ў Радка была больш складаная задача, бо трэба было паказаць і распавесці пра месцы больш вядомыя Пашку, нам, рэалізатарскай брыгадзе, таксама не было проста. Гэта мужчынская прыгода — іх двух на тандэме, нас чатырох і яшчэ вадзіцель буса, — гаворыць Мацей Рант, аўтар ідэі фільма „Тандэмам праз памежжа”, які здымаецца па абодвух баках мяжы. У ліпені тандэм маркі „Ромэт” (мадэль „Дэрбі”) можна было сустрэць на шляху з Крынак у Ялоўку, з прыпынкамі ў Мастаўлянах, Дублянах, Гарадку ці Страшаве. У жніўні фільмавы калектыў „Podlasie Makes Me Happy” свой маршрут пачаў у Калетах пры польска-беларуска-літоўскай мяжы, пасля ехалі праз вёскі памежнай паласы ў напрамку Гародні, каб завершыць пяцідзённы тур візітам у пушчанскага Дзеда Мароза. — „Дзед Ма-роз! Пры-ха-дзі!” — стаялі мы і крычалі, зусім як малыя хлопчыкі, — смяюцца акцёры-героі фільма Пашка і Радэк. — Дзед Мароз быў ужо ў цывільным адзенні, бо гадзіннік паказваў канец рабочага дня, таму трэба яго было крыху падштурхнуць, каб хацеў з намі зняцца. — Гэта была сустрэча трох прафесіяналаў, — дадае Мацек Рант. — Хлопцы працуюць з людзьмі і ведаюць, як іх падысці, таму стараліся працягнуць сустрэчу. А Дзед Мароз такіх (...) |