Ніва № 33 (2883), 14 жніўня 2011 г.

Юбілейныя VІІ Падляшска-Палескія жніўныя сустрэчы „Олень по бору ходіт”

Аляксей МАРОЗ

Старшыня аб’яднання „Музей малой айчыны” ў Студзіводах Дарафей Фіёнік пашырае супрацоўніцтва паміж Падляшшам і Палессем у галіне культуры. Датычыць яно канкрэтна запісвання, прэзентавання і зберагання ад забыцця фальклору. З гэтай мэтай паслядоўна штогод рэалізуе ён свае планы ў час двух вялікіх мерапрыемстваў і падчас меншых імпрэз і сустрэч, ладжаных у родных яму Студзіводах і іншых мясцовасцях Падляшша, а таксама на Палессі. Студзіводскія энтузіясты фальклору, вандруючы па паўднёвай частцы Рэспублікі Беларусь, адкрываюць месцы, дзе вусная народная творчасць захавалася ў добрай форме, запісваюць яе, наладжваюць супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Палесся і студзіводскім музеем. Выступы калектваў з Беларусі ў нас — рэзультат супрацоўніцтва ў галіне захавання фальклору паміж Студзіводамі і беларускімі ўстановамі. На мерапрыемствы, якія ладзіць Дарафей Фіёнік, запрашаюцца таксама калектывы з розных раёнаў Беларусі, найчасцей з Мінска. Так было і ў час юбілейных VІІ Падляшска-Палескіх жніўных сустрэч „Олень по бору ходіт”, якія з 29 па 31 ліпеня адбыліся ў Студзіводах ды Бельскай вясковай і Мельніцкай гмінах. Па сёлах фальклор прэзентавалі калектывы з Палесся, Мінска і Літвы. Дарафей Фіёнік лічыць, што трэцяе і сёмае мерапрыемствы з’яўляюцца юбілейнымі з за значэння лічбаў тры і сем у народным павер’і, хрысціянскай дагматыцы і таінствах. Юбілейныя жніўныя спатканні, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF