Ніва № 33 (2883), 14 жніўня 2011 г.

Чакайце цуду!

Міраслаў ГРЫКА

Цуд абапіраецца на паслядоўным чаканні — раней ці пазней ён здзейсніцца. У гэтым чаканні змяшчаецца як смерць, так і жыццё, здрада і хваляванні з найвышэйшым дыяпазонам праўды, і смешныя, і роспачныя боязі, якія напэўна бавяць Госпада, наколькі мае Ён час на такія глупствы. Інакш гаворачы, чаканне гэта пытанне шчырасці. Можна нават сказаць, што ў метафізічнай прасторы цуду цудоўным здарэннем не з’яўляцца сам цуд, а якраз шчырае яго чаканне. Таму чаканне само па сабе гэта здзейснены цуд, нават калі ніколі не здзяйсняецца ён паводле ўзору прычыны і наступстваў, паводле людскага парадку і часу. Цуд мае боскую, не людскую натуру, паколькі ён па за ўладай чалавека; па за яго ўявай і інтэлектам. Паказваецца знячэўку — Deus ex machina! — далёка ад вызначанага для яго часу і месца. Таму цуд устрэсвае чалавекам ад яго падстаў і ставіць яго асобу ў новым і здзіўляльным метафізічным кантэксце. Перад цудам робімся бездапаможнымі і заадно перапоўненымі ўдзячнасцю, паколькі цуд апраменьвае нас так, што становімся яго часткай. Такі цуд спазнаў і я. Ды колькі яго начакаўся, — гэта ўжо маё!

Лясныя хлопцы абяцалі прывезці мне драўніну на апал. Тры месяцы таму. А тут ужо жнівень, ідзе зіма, а я дроў не нарыхтаваў...

Усё ж урэшце лясныя хлопцы прывезлі мне і драўніну, і квітанцыю на яе. Таму што абяцалі і сваё абяцанне выканалі. Ну і што, што тры месяцы пасля дамоўленага тэрміну. Шэсць аграмадных мужыкоў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF