Ніва № 33 (2883), 14 жніўня 2011 г.

За права на абарону

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Арышт кіраўніка праваабарончага цэнтра „Вясна” не стаў нечаканасцю для людзей, якія ведаюць і разумеюць сітуацыю цяперашняй Беларусі. Улады, брутальна і паслядоўна зачысціўшы палітычную прастору, незалежныя мас-медыі, узяліся зараз за адвакатаў і праваабаронцаў. Мэта зразумелая — пакінуць людзей, якія пераследуюцца паводле палітычных матываў, без належнай прававой, маральнай і матэрыяльнай падтрымкі. Асоба Алеся Бяляцкага ў гэтым сэнсе знакавая. Ён кіраўнік не толькі найбольш развітай і дзейснай грамадскай праваабарончай структуры Беларусі, але і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека. Відавочна, што кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь гэтым дэманстратыўным крокам-арыштам яшчэ раз выразна паказала, што яно мае цвёрды намер ігнараваць усе звароты, заклікі і патрабаванні еўрапейскіх, амерыканскіх і іншых міжнародных структур.

Паводле распачатай крымінальнай справы за нібыта „ўтойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры” Алесю Бяляцкаму зараз пагражае да сямі гадоў турэмнага зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Артыкул дастаткова суровы і канкрэтная крымінальная справа можа адмоўна адбіцца на лёсе не толькі лідара праваабарончага руху, але і на сітуацыі дзесяткаў палітычных зняволеных, соцень і нават тысяч рэпрэсаваных праз іншыя формы адміністрацыйнага ціску грамадзян Беларусі. Ні для каго не сакрэт, што апошнія пятнаццаць гадоў цэнтр „Вясна” праз сваіх прадстаўнікоў здзяйсняў прававую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF