Ніва № 31 (2881), 31 ліпеня 2011 г.

Кветкі ў блоках

Міра ЛУКША

На лавачцы пад блокам н-р 2 на „аседлі Бандары” сядзяць жанчыны, чакаючы гасцёўні.

— Што засталося... Мы пасаблялі сынаві будаваць у Васількове хату, мы сюды не выбіраліся, думалі, што там будзем жыць, — уздыхае бабулька ў хустцы. — І нам тут не давалі. А пасля прыехалі да сына з ВЗІРу і пытаюцца: „Дзе бацька, дзе матка?”. Сын кажа: „Дзе? Не даяце кватэры, то ў мяне тыдзень, то ў дачкі тыдзень, то ў другога тыдзень... І так ходзяць як тыя цыганы”. „To niech przyjadą, to my damy im mieszkanie”. Я паехала туды да іх, і зараз нам гэтую кватэру ў блёку далі, — працягвае Марыся Каральчук, Сашава жонка, з роду Віткоўская. — Дзед быў „польскі”, бабця была „польская”, а тату ўжо хрысцілі ў царкве. Мой тата называўся Лукаш. Наша хата ў Луцэ стаяла каля Жукоўскае Манькі, чалавек яе Бэнэк называўся. Колькі гаспадароў у Луцэ было? О-о-ой! Было каля 150! Хаты былі і на адзін бок і на другі вуліцы, і на агародах, на адным падворку па тры хаці! Ой, добра было. Мы вымуравалі з цэглы стадолу, укрылі яе, і ўсё, і драўляная стадола была, і хлявы, і новая хата пастаўлена была, харошая. Ну і што, ну? Усё прайшло. І цяперака, каб у сваёй хаце, то сядзець бы спакойна...

Марыя Стэпанюк-„Ясева” — з Рудні, калісь Анхімянка:

— Ой, у сваёй хаці трэба было б дроў загатовіць.

— А тут як? Тут тэж трэба цяперака... Бачыце, няма вады цёплае.

— Чом адключылі ваду? Некаторыя не плацілі за ваду. Дык не схацелі грэць, і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF