Ніва № 31 (2881), 31 ліпеня 2011 г.

Гісторыя сшытая беларускай ніткай?

Ганна КАНДРАЦЮК

18 чэрвеня 1961 года. Пачатак канікулаў. Будучы сусветнай вядомасці дырыжор Ежы Максымюк завітаў на момант у Беласток, каб пабачыцца з матуляй. За некалькі дзён падасца ён у Польшчу, каб падзарабіць ў курортах ігрой для летнікаў. За парогам заспела яго звестка: памёр Ян Тарасевіч. Развярнуўшыся на пяце, адразу паляціць у дом прыяцеля. Яго следам прыляціць аж з квартала Баяры матуля з абедам у гаршку, падкарміць сына з дарогі. Паабедаюць у агародзе, ля драўлянага доміка па вуліцы Бэма, 12. Той абед, прыпраўлены слязой, запамятаецца на ўсё жыццё. Ён будзе смакаваць быццам згатаваў яго сам прафесар. Пасля будучы дырыжор адправіць маці дамоў. Сам застанецца пры нябожчыку і ўсю ноч будзе размаўляць з ім як з жывым, іграць яму Рахманінава, Бетховена, Ліста...

Тады зразумее, якую творчую сілу нясе боль расстання з любімым чалавекам.

* * *

Дзень смерці запамятае Збігнеў Папельскі, кампазітар і педагог з Беластока:

— Пра смерць пана Тарасевіча я хіба даведаўся ў Варшаве ад Тэрэзы Казакевіч. Гэта зышлося з пачаткам канікул. Мы ўсе адным цягніком прыехалі ў Беласток. На месцы высветлілася вялікая праблема. Як даставіць нябожчыка ў Саколку? І тады мы згодна рашылі: мусова выканаць апошнюю волю пана Тарасевіча. З перспектывы Варшавы яго заслугі і роля здаваліся неаспрэчнымі.

Збігнеў Папельскі не памятае ўжо як дабіраліся на вакзал. Найхутчэй дамавіну з целам кампазітара занеслі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF