Ніва № 30 (2880), 24 ліпеня 2011 г.

Уявы роднай Еўропы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У рамках „Еўрапейскай агоры”, мерапрыемства сарганізаванага з нагоды сотых угодкаў з дня нараджэння Чэслава Мілаша, і напярэдадні польскага старшынства ў ЕС, два дні ў сейненскай Белай сінагозе прадстаўнікі свету літаратуры і філасофіі абмяркоўвалі творчасць польскага лаўрэата Нобелеўскай прэміі і становішча Еўропы. Лозунг гэтага сімпозіума („Уявы роднай Еўропы”) спасылаўся на зборнік эсэ Чэслава Мілаша „Родная Еўропа”, які быў выдадзены ў эміграцыі напрыканцы пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя.

Як прыгадаў Кшыштаф Чыжэўскі, дырэктар Асяродка „Пагранічча — мастацтваў, культур і народаў”, арганізатар „Еўрапейскай агоры”, „Родную Еўропу” пераклалі да гэтага часу на шаснаццаць моў. Ранняй восенню мае яна паказацца па-беларуску. Гісторык ідэі праф. Аляксандр Шэнкер з Нью-Хейвена, шматгадовы выкладчык аднаго з прэстыжных ВНУ — Йельскага ўніверсітэта, аўтар уступнага слова да першага выдання творчасці Чэслава Мілаша ў ЗША (1977 г.) гаварыў пра „Родную Еўропу”:

— Мілаш не даходзіць у гэтай кнізе да сутнасці справы. Не характарызуе яго ані еднасць часу, ані месца. Лучыць яе асоба, значыць, сам Мілаш. Ён зацікаўлены абрысоўваннем контурам. Нават калі піша толькі пра сябе, няма гарантыі аб’ектыўнасці. Маем тут дачыненне з селектыўнай біяграфіяй усходняга еўрапейца.

Успамінаючы аб адным эсе з кнігі („Расія”) праф. Шэнкер паставіў тэзіс:

— Мне здаецца, што Мілаш прылічваў Расію да Еўропы. Захад не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF