Ніва № 27 (2877), 3 ліпеня 2011 г.

Апошні метр

Віктар САЗОНАЎ

Паміж начальнікамі саюзнай дзяржавы зноў непаразуменні. На гэты раз кіраўнік беларускай дзяржавы не зразумеў, чаму яго расійскі калега не наведаў „последнего метра нашего Отечества”. Так кіраўнік Беларусі назваў Брэсцкую крэпасць. І, выступаючы перад журналістамі, паскардзіўся, што Мядзведзева ён запрашаў наведаць Брэст у сумную гадавіну пачатку вайны, але не ведае, па якіх прычынах той праігнараваў абавязак прысутнічаць там, дзе за гонар пабываць успрымалі такую мажлівасць і Ельцын, і нават Пуцін.

Беларускае тэлебачанне адразу падхапіла гэтую тэму і паказала ды расказала як кепска жывуць расійскія ветэраны вайны, якія ахвяры панёс беларускі народ у тую вайну і як расійскія СМІ няправільна асвятляюць падзеі ў Беларусі. Маўляў, замест грандыёзнага ўсенароднага мерапрыемства ў Брэсце, яны паказвалі на фоне выпадковых мінакоў нешматлікія зборышчы нечым незадаволеных маладзёнаў, якія сабраліся па закліку ў сацыяльных сетках, і да якіх далучыліся беспрацоўныя няўдачнікі. Нават пералічылі некалькі прозвішчаў затрыманых і аштрафаваных маладых людзей, указаўшы суму штрафу і абавязкова дадаўшы, што кожны пералічаны парушальнік парадку гэта беспрацоўны чалавек. Праўда, зусім нядаўна з гэтых жа экранаў гучала, што з беспрацоўем у нас праблем няма, ды гэта ўжо іншая гісторыя.

А гэтая гісторыя з наведваннем Брэсцкай крэпасці мела свой працяг. Праўда, дыктары беларускага тэлебачання не палезлі глыбока ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF