Ніва № 26 (2876), 26 чэрвеня 2011 г.
Сынкаўцы паказалі сілу!Ганна КАНДРАЦЮККалі мы з Юркам Ляшчынскім шаснаццаць гадоў таму наведалі Сынкаўцы, здавалася: гэта сон. Мы сядзелі ў хаце Ганны і Анатоля Гічанаў ля цёплай сцяноўкі, елі пірог з сочывам і здзіўляліся: адкуль тут, у моры каталіцкага насельніцтва ля Новага Двара, такія закаранелыя беларусы? На пытанне, ці ў іх усе размаўляюць па-беларуску, мы пачулі талковы адказ: Няма тут перад кім польшчыць мову. Самай балючай праблемай на той час была нястача дзяўчат для жаніцьбы. Сёння, калі павітаемся з Валікам Гічанам, сынам Ганны і Анатоля, якія ўжо адышлі ў лепшы свет, мяне адразу пацягне на ўспаміны: — А памятаеце, — кажу, — мы пісалі тады пра такую Івону. Гаварылі ў вас, што яна „як на паказ”. Як яна маецца? Ці не выйшла замуж? — А... яна даўно ўжо ў Беластоку, — смяецца ў адказ Валік. — Значыць, усё па-старому? — Усё стаіць як стаяла. — А гэты будынак ужо стаяў? — пытаю пра мураваную святліцу ў цэнтры вёскі, якраз на скрыжаванні вуліц, ахрышчаных тут Сёлка і Вёска. — Не, здаецца, яшчэ не было... Ва ўспамінах таго першага візіту застраг яшчэ аповед пра імяніны, якія ў сваім крузе спраўлялі кавалеры ў нейкай святліцы. І мы з Юркам, раней наглядзеўшыся на табуны мужчын ля магазінаў у Новым Двары, пачалі дэталізаваць тэму: — А ці выпіваюць у вас пры такой нагодзе як імяніны?.. — пачалі мы з крайняй асцярожнасцю. — Каб не пілі, (...) |