Ніва № 26 (2876), 26 чэрвеня 2011 г.
Крынкаўскія эпізоды (1)Іаанна ЧАБАН* — Сёння я іду па камяні на брук пад хату... Камяні як камяні — едучы роварам палявымі дарожкамі бачу я іх параскіданыя па неапрацоўваных палетках або дзе-нідзе складзеныя ў гурбы — бяры колькі хочаш, абы толькі было чым вывезці. Калісьці я пазнаёмілася з польскім рэжысёрам з Лодзі, які думаў паставіць фільм пра камень у Крынках. Спозніўся ён крыху са сваімі планамі, давялося мне яго расчараваць. У нашым гарадку ўсе камяні залілі асфальтам. Да вайны быў тут велізарны, брукаваны рынак у цэнтры. Там цяпер у нас парчок з кругавой вуліцай. Бачыла я тое колішняе дзіва на старой фатаграфіі. Цяпер дабіваюць тут апошнія брукаваныя вулічкі. Не застаецца нічога іншага, як на сваім падворку наладзіць уласную краіну з брукаванкай, плетнем ды мальвамі. * — Як даехалі? — Добра, толькі Таня за табой і дзедам сумуе. — Слухай, я тут скарбаў навёз, вернешся дахаты — пакажу... * — Пайшоў я па гэтае каменне, хлопцы былі ўжо выпіўшы, пасядзеў з імі крыху, пагаварыў. Гэты ад камянёў хоча хату купіць па вуліцы Новай. Пакуль яе наймае, гаспадары памерлі, а іхнія нашчадкі недзе ў Польшчы жывуць. Файная хата, драўляная, старая. Нейкі рамонт плануе наладзіць, дах зрабіць. Спытаўся я ў яго, ці якіх старых рэчаў на падстрэшку няма. Паставіў мне драбіну, дзверы адчыніў, а там у пыле ўсялякае дабро валяецца. Куфры, іконы — што хочаш. Усё я паадчыняў, пазаглядаў, (...) |