Ніва № 24 (2874), 12 чэрвеня 2011 г.

Навіны з Гарадоцкай гміны

Міра ЛУКША

У прыгожым, пасля еўрарамонту, доме культуры імя Кастуся Каліноўскага ў Гарадку, вядомым больш цяпер як Гмінны цэнтр культуры, сабраліся чытачы „Градоцкіх навін — Nowin Gródeckich” і запрошаныя госці — дыпламаты Беларусі, чыноўнікі розных устаноў, самаўрадаўцы з суседніх гмін. На 15-годдзе штомесячніка галоўны рэдактар, цяперашні дырэктар дома культуры Юрка Хмялеўскі сабраў народ на бенефіс. Галоўную ролю вялі на сцэне, за рэдактарскім сталом, заснавальнікі — сам галоўны і прафесар Лявон Тарасэвіч, запрашаючы сваіх калег ды ўспамінаючы былое. І хоць сцэнічнае афармленне было сціплае, гэтыя каларытныя асобы і іншыя выступоўцы прыцягвалі ўвагу гледачоў, выклікаючы іх жывы энтузіязм. Бо ж хроніку апошняга пятнаццацігоддзя Гарадоцкай гміны ў вельмі зменлівы час вялі яны самі — удзельнікі падзей, якія аднатоўвала гмінная газета. Прывітаў вядучы і радных — цяперашніх і папярэдніх скліканняў, якія заўсёды былі чытачамі, да таго, бывала, вельмі крытычнымі. І на сцэну запрасіў Лявона Тарасэвіча, дзякуючы ідэі і ўрартасці якога газета пачала выходзіць, і Сакрата Яновіча з суседняй Крынкаўскай гміны, які ад самага пачатку падтрымліваў рэдакцыю таксама сваімі матэрыяламі, і Эдварда Валошына, які, будучы з далёкіх старон Польшчы, прыжыўся ў Гарадку і стаў адным з яго мацнейшых хранікёраў...

— „Гарадоцкія навіны” з’яўляюцца бягучай хронікай гміны і служылі камунікацыі самаўрадаўцаў з жыхарамі гміны, — аддаў гонар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF