Ніва № 24 (2874), 12 чэрвеня 2011 г.

Няма парадку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Аўтобус з Беластока ў напрамку Баброўнік шыротна перасякае Гарадоцкую гміну па Баранавіцкай шашы. А тая шаша быццам ветка, ад якой, як вінаградныя гронкі, звісаюць на поўдзень большыя і меншыя вёскі, якіх аўтобус яшчэ не мінае. У Вераб’ях, зусім недалёка ад галоўнай шашы, заўважаю нейкі закрыты яшчэ помнік, а крыху далей ад аўтобуснага маршруту нечаканы ў гэтым месцы сілуэт ветрака. Інфраструктура пагранперахода ў Баброўніках паказвае, што адбываецца там «малы памежны рух», толькі не такі, які годам раней прадбачвалі «высокія дамоўныя бакі» Польшчы і Беларусі. Ну каб жа ж былі ў тым Бруселі ці дзе не перашкаджалі абсалютнаму цараванню «волі народа», увасабляемай Аляксандрам нашым Вялікім... А так маем «кузькину мать», як калісь маўляў Мікіта Хрушчоў — людзей як на лякарства. Ад адной з машын з беларускай рэгістрацыяй чую чыстае маскоўскае «чириканье». Вось так маскоўскія эндэкі, не аглядаючыся на слаўнага Дмоўскага, але хітра называючы сябе інтэрнацыяналістамі, дабіліся вырашальнага прысабечання беларускага «народонаселения».

Рэшткі «перамогі новага грамадскага строю», значыць рэлікты калгаснага там будаўніцтва, у розным стане. Шмат будынкаў павальна змагаецца з непераможным часам, некаторыя будынкі знаходзяць прымяненне, м.інш. некалькі абор былой аўчарні, дзе цяпер кароўнікі, за якімі пасвіцца шматлікі статак. Заглядаю на звалку каранішчаў, што за расхаднымі дарогамі ў Коматаўцы і Лужаны. Там і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF