Ніва № 21 (2871), 22 мая 2011 г.
Памяць без межаўМацей ХАЛАДОЎСКІСёлетняе святкаванне 66 гадавіны Дня перамогі ў Беластоку 8 мая не адбылося. Таксама не было асаблівых агульнапольскіх урачыстасцей. Затое 9 мая, якое ў Польшчы адзначалася як Дзень Еўропы, памяць загінуўшых у час ІІ сусветнай вайны традыцыйна была ўшанавана на беластоцкім Гарадскім могільніку. Гэта дзякуючы перш за ўсё галоўнаму арганізатару ўрачыстасцей — Генеральнаму консульству Рэспублікі Беларусь. Перад мемарыяльнай табліцай у гонар салдат, змагаючыхся ў час апошняй вайны ў радах Савецкай Арміі і загінуўшых у час вызвалення Беласточчыны, паявілася пару дзесяткаў асоб, галоўным чынам старэйшых людзей. Святары чатырох веравызнанняў прамовілі кароткія жалобныя малітвы (сёлета не было духоўнага ад мусульман). Раней генеральны консул РБ у Беластоку Аляксандр Берабеня звярнуўся да сабраных: — Не дачакаліся іх маці. Не дачакаліся іх браты, сёстры і жонкі. Шмат крыві пралілося ў час вызвалення Беласточчыны. Адзначыў: — Народы нашых краін пралілі нямала крыві ў змаганні з гітлераўскім фашызмам. Кожны трэці беларус аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць сваёй айчыны. У памяці няма межаў. Таму сёння аддаем пашану тым людзям, якія ахвяравалі сваё жыццё за вызваленне сваіх краін. Былі ўскладзены вянкі і букеты кветак. Сярод дэлегацый былі: прадстаўнік падляшскага ваяводы (Марэк Лібэрадзкі, адказны ў Падляшскай ваяводскай управе за справы ветэранаў) і намеснік прэзідэнта Беластока (...) |