Ніва № 20 (2870), 15 мая 2011 г.

Велікодныя астравы

Ганна КАНДРАЦЮК

Вялікая субота. Беласток. У касцёле св. Войцеха гадзіннік б’е поўдзень. Я чакаю аўтобуса, каб дастацца ў вёску ля Гайнаўкі. На прыпынку яшчэ тры жанчыны. Дзве з іх, з бярэмем штучнага квецця, зыдуць з аўтобуса ля заблудаўскіх могілак. Я таксама еду прыбіраць, хаця ў галаве ўжо свята. Сонца, цеплыня і пост наклікаюць соннасць, ну проста — сядай і святкуй. Тую святочную расслабленасць у горадзе відаць ужо ад серады. І зараз, дзесьці ад рачулкі Бялкі, з дзікіх кустоў, выхінаецца двух элегантных дзядзькоў у касцюмах, „пад мухай”. У руках — кошыкі са свянцонкай. Калі пройдуць міма, жанчыны на прыпынку шпурнуць у іх адрас катастрафічны каментар:

— Pani, do czego to idzie? Żeby tych ostatnich minut nie doczekać. I to od razu: wyjdzie z kościoła i w krzaki lezie napić się...

— Канец якісь усяму будзе, — падтаквае другая. Пасля наракае на свайго шлюбнага. Праўда, ён не піў у кустах у апошні тыдзень. Затое яшчэ больш награшыў! У Вялікую пятніцу каўбасы нажэрся. Пасля лёг на канапу і фільмы да поўначы глядзеў...

— Пані, у мяне тры сыны такія, — суцешвае першая, — мала што мяса елі ды яшчэ піва жлукцілі ў Вялікую пятніцу! Адзін так набухаўся, што калегі пад рукі дамоў прывялі. Да чаго гэта ўсё вядзе...

* * *

Тыя каларытныя карцінкі з прысмакам граху прывялі мяне да новых высноў наконт перамены абраднасці. Велікодныя святы мінулі мне пад знакам падарожжаў па Падляшшы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF