Ніва № 20 (2870), 15 мая 2011 г.

Бясслаўны канец

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Колькі б не цягнулася кожная дыктатура, яе непазбежна чакае бясслаўны і нават ганебны канец. Падзеі бягучага года ў Паўночнай Афрыцы і Заходняй Азіі толькі пацвярджаюць гэта. У гэтых рэгіёнах прыйшоў час краху таталітарных рэжымаў, якія панавалі ў сваіх краінах па трыццаць-сорак гадоў. Праходзіць ён вельмі хваравіта, часам з грамадзянскімі войнамі, як у Лівіі, часам з доўгім зацятым супрацьстаяннем. Да чаго прывядзе гэтая трансфармацыя, сказаць цяжка — усё ж краіны арабскага свету маюць сваю спецыфіку і непрадказальнасць. Увогуле гаспадарчая, нацыянальная, канфесійная спадчына таталітарных рэжымаў вельмі незайздросная, выйсці з глыбіннага грамадскага крызісу пасля іх надзвычай цяжка і балесна. Дадатковай пагрозай у новым дваццаць першым стагоддзі стаў ісламафашызм. Перамагчы яго намнога цяжэй, чым знішчыць фізічна такіх яго адыёзных прадстаўнікоў як Усама бін Ладэн. Да слова, забойства тэрарыста нумар адзін, канешне, не выклікае спачування, але і не цешыць ілюзіямі, што міжнародны тэрарызм пацярпеў такую страту, што імкліва пачне змяншацца і знікне. Хутчэй наадварот, прыхільнікі маніякальнага забойцы мірных грамадзян пачнуць помсціць за свайго ідэолага. Намнога было б лепш, калі б таго ж бін Ладэна ўдалося арыштаваць і публічна засудзіць на пажыццёвае зняволенне. Але амерыканцы гэтага зрабіць не змаглі, альбо не захацелі. У кожным разе тэрарыст нумар адзін бясслаўна скончыў свой зямны шлях, да сапраўднага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF