Ніва № 19 (2869), 8 мая 2011 г.

Як нам жывецца

Аляксей МАРОЗ

У сакавіку былі апублікаваны вынікі рэйтынгу краін па ступені расслаення грамадства ў выніку дыферэнцыяцыі даходаў, у якім Польшча апынулася на адным з першых месц у Еўропе. Уся „ўсходняя сцяна” і Падляшскае ваяводства нават афіцыйна лічацца бяднейшымі рэгіёнамі ў краіне і адсюль маладыя людзі мігруюць у пошуках працы ў больш багатыя рэгіёны Польшчы. Калі глянуць дакладней на Гайнаўку ці Бельск-Падляшскі, то яны хутчэй за ўсё таксама належаць да групы бяднейшых гарадоў. Аднак нават у Гайнаўцы ці Бельску асобы, якія зарабляюць па тры-чатыры, а то і больш тысяч злотых на рукі месячна, незадаволеныя, што не павышаюцца ім зарплаты. Іншыя радаваліся б такім абставінам, але ў час горшай гаспадарчай кан’юнктуры многім пагражае звальненне з працы або рэзкае абмежаванне заробкаў (нават з 1-1,5 тысячы злотых на рукі ўніз). Практычна ад пачатку гаспадарчых перамен, якія пачаліся 20 з лішнім гадоў таму, на Гайнаўшчыне або Бельшчыне ад старэйшых жыхароў можна было пачуць выказванні, што ў нас багатыя багацеюць, а бедныя становяцца яшчэ больш беднымі. Маладыя з Гайнаўкі ці Бельска-Падляшскага на інтэрнэт-форумах крытычна ацэньваюць рынак працы ў сваіх мясцовасцях і выяўляюць ахвоту выезду на пастаяннае жыхарства ў Варшаву ці іншыя гарады Польшчы або на заробак у замежжа.

Цяжка з працай у гарадах і даходамі з cельгаспрадукцыі

— У 2009 годзе наш гандлёвы абарот быў горшы, чым у 2008 годзе, а ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF