Ніва № 19 (2869), 8 мая 2011 г.

Дэпрэсія

Віктар САЗОНАЎ

Нядаўна, дзеля цікавасці, паглядзеў я свае фельетоны, якія пісаў у „Ніву” шмат гадоў таму, з тых часоў, калі яшчэ толькі пачынаў друкавацца ў ёй. Пасля прачытання некалькіх дзесяткаў артыкулаў, бліскавічна трапіў я ў імгненную, кароткую, але дастаткова вострую дэпрэсію. І ў першую чаргу з за таго як эвалюцыянавала тэматыка матэрыялаў, як яна мянялася з гадамі і ўсё больш напружвалася ў сацыяльным і палітычным кірунку. Адны толькі назвы фельетонаў палохаюць грамадска-палітычнымі працэсамі, якія ахапілі Беларусь за апошнія два дзесяцігоддзі. Яскрава прасочваецца галоўны аспект — улада ўсё больш замацоўвалася, усё мацней ціснула на апазіцыю і ўсё больш знішчала кожныя праявы не толькі іншадумства, але нават спробы прааналізаваць сітуацыю. І, самае страшнае, усё мацней нішчыла праявы беларускасці ў беларусаў.

А як хацелася б і зараз, у беларускай газеце, якая выходзіць для беларускіх чытачоў Польшчы, і якую з задавальненнем чытаюць беларусы ўсяго свету, напісаць пра тое, што нас яднае, напісаць пра нашы агульныя традыцыі, пра нашу мову, пра нашы нацыянальныя мары... Напісаць пра тое, як на Гарадзеншчыне адсвяткавалі Вялікдзень, як рыхтуюцца да Радуніцы... Пра тое, якія знічкі набываюць беларусы ў розных кутках Радзімы, якую чарку выпіваюць на ўспамін памерлых. Прааналізаваць, якія традыцыі захаваліся здаўна, якія крыху змяніліся, прыстасаваліся да сучаснасці, а якія паўсталі новыя. І ўсё гэта параўнаць са звычкамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF